Томаш Шміт у беларускім кафэ. Фота: яго тэлеграм-канал

Томаш Шміт у беларускім кафэ. Фота: яго тэлеграм-канал

Збеглы ў Беларусь суддзя Томаш Шміт у Польшчы будзе завочна арыштаваны на тры месяцы.

Такое рашэнне прыняў Варшаўскі суд па прадстаўленні пракуратуры, піша wiadomosci.wp.pl.

Шміт, які да ўцёкаў працаваў суддзёй Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы, раней быў пазбаўлены імунітэту.

Яму выстаўлена абвінавачанне ў супрацоўніцтве з замежнай разведкай — гэты артыкул прадугледжвае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.

Па даных выдання Rzeczpospolita, Шміт па службе ўдзельнічаў у 37 справах, звязаных з сакрэтнымі дадзенымі. Пры гэтым не ідзе гаворкі пра нейкія сакрэтныя планы NATO або аналагічныя дакументы Польшчы.

У файлах, да якіх атрымліваў доступ Шміт, змяшчалася асабістая інфармацыя пра афіцэраў польскіх спецслужбаў — іх сямейнае становішча, схільнасці і інтарэсы. Такая інфармацыя можа быць вельмі каштоўнай для разведак Беларусі і Расіі.

Томаш Шміт уцёк у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер запытаць у Беларусі палітычны прытулак.

Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расійскімі агентамі ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах

«Падпісалі трэці падзел Рэчы Паспалітай». Беглы польскі суддзя наведаў Гродна

У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым

«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»

Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0