У час начнога «хапуну», які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня сілавікі затрымалі 7 чалавек, у іх дома правялі ператрусы.
Пад «хапун» трапіла ў тым ліку і цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, два гады таму ўзнагароджаная за сваю працу граматай Міністэрства культуры. А таксама яе муж, знакаміты на ўсю Беларусь ганчар Валер Зінкевіч, які мае званне Народнага майстра Рэспублікі Беларусь ( на Браслаўшчыне яго маюць ўсяго два чалавекі). Яны атрымалі па 15 сутак.
Чытайце таксама:
У Драгічыне будуць судзіць дырэктара музея
Загадчыцай музея ў Баранавічах прызначылі спецыялістку зусім з іншай сферы