Фота з інстаграма Андрэя Ноздрына
У жніўні 2020 года Ноздрын заклікаў не распальваць варожасці паміж народам і арміяй. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну асудзіў вайну. Пасля даносу Бондаравай яго ў маі 2022-га вызвалілі ад пасады настаяцеля праваслаўнага прыхода ў мікрараёне Альшанка ў Гродне і перавялі ў вёску Коматава Гродзенскага раёна.
У кастрычніку 2023 года Ноздрына аштрафавалі на 555 рублёў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (знайшлі ў інстаграме падпіску на гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 года).
25 снежня была яго апошняя літургія ў вёсцы Коматава. Цяпер святар у Польшчы.
Ён знаходзіцца ў манастыры святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках. Праз тыдзень дазнаецца месца свайго пастаяннага служэння ў Польскай праваслаўнай царкве.
Гродзенскі епіскап Антоній не пярэчыў прашэнню святара аб пераводзе, Сінод РПЦ даў адпускную грамату.
Чытайце таксама:
Цытата пра «рускі штык, рускага настаўніка і рускага папа» састарэла?
Упершыню частка беларускіх праваслаўных будзе адзначаць Каляды 25 снежня па новым стылі