Уключыўшы БТ-1, Бондарава пабачыла, што на перадачы «Фактар бай», якая выйшла ў эфір 22 снежня, рэпер Сярога засядае ў журы ў майстарцы з палосамі, спалучэнне якіх даўно ўжо выклікае ва ўсіх лукашыстаў шал і раздражненне.

Бондараву ж, як вядома, даводзяць да шаленства і раздражняюць нават куды больш бяскрыўдныя рэчы, таму тут яна ніяк не магла застацца абыякавай.

«Ці не скаціліся некаторыя ў сваім адзінстве да прыняцця бчб, як гэтага і асцерагаліся патрыёты, якія ў 2020-м гарой сталі за прэзідэнта і якія сёння падвяргаюцца беспрэцэдэнтнаму шальмаванню?» — задае рытарычнае пытанне вядомая майстрыха шальмавання ўсіх нязгодных.

За кампанію дасталося і вядучай шоу, якая, праўда, нічога ідэалагічна сумнеўнага на сабе не мела, затое «мае выгляд госці порна-бл…шніка Іўліевай». З гэтага была зроблена выснова, што «тэлевізійшчыкам начхаць на нормы маралі і законнасці».

Чытайце таксама:

«Чорны бумер», Паліграф ШарыкOFF, спявак пры Лукашэнку: як мянялася жыццё рэпера Сярогі 

«Чорны бумер» выдыхнуўся. Рэпер Сярога шакаваў слухачоў «ТрактарШоу» сваім выступам

«Вот и лес, и опушка, а за ней деревушка…» Рэпер Сярога напісаў песню пра спаленую вёску

«Гэта адна з самых свабодных тэрыторый і адна з самых справядлівых». Спявак Сярога расказаў, чаму вярнуўся ў Беларусь

Клас
11
Панылы сорам
31
Ха-ха
196
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
17