Telegram-канал бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане прызнаны «экстрэмісцкім».

Адпаведнае рашэнне прынята судом Лідскага раёна 23 кастрычніка. «Экстрэмісцкім» таксама прызнаны і лагатып тэлеграм-канала.

Таксама другі раз «экстрэмісцкім» быў прызнаны тэлеграм-канал «Вясна | Брэст» — 24 кастрычніка судом у Баранавічах. У мінулым годзе гэта ўжо зрабіў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

Таксама «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Экспозиция революционного анархизма (Э.Р.А)», «NSDAP», «UANTIFA 161»;
  • Instagram-старонка «binklby»;
  • відэа «Эля i Сяргей. Самая пратэсная пара Маладзечна»;
  • старонкі ў сацсетках і лагатып «Nadzie info Belarus in UK»;
  • сайт «Информ-Прогулка»;
  • Telegram-канал «Квят-агляд» і ягоны лагатып;
  • суполка ва «УКантакце» «ПРАСТОРА КХ»;
  • тыкток-старонкі «Моладзевы блок», «Franak Viacorka», «ЗБС», «Belsat TV», «Politzek.mе», «minano», «Илья Соленков».
Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12