Падручнік для 6-га класа напісаны біёлагам, кандыдатам біялагічных навук Мікалаем Лісавым, які загадвае кафедрай батанікі і асноў сельскай гаспадаркі БДПУ імя М. Танка. Але, як вядома, у Беларусі апошнім часам многія падручнікі спачатку пішуцца па-руску, а пасля перакладаюцца для школ, дзе яшчэ засталася беларуская мова навучання.

Традыцыйна падручнікі, і гэты ў іх ліку, выдадзены ў 2021 годзе, рыхтуюцца ў профільным выдавецтве «Народная асвета», кожны з іх мае рэдактара, перакладчыка і карэктара. Але выявілася, што гэтага недастаткова для таго, каб забяспечыць школьнікаў прадукцыяй без грубых памылак.

Памылкі, якія адшукалі ў падручніку. Фота: твітар Кацярыны Варажун

Памылкі, якія адшукалі ў падручніку. Фота: твітар Кацярыны Варажун

На старонках гэтага падручніка па біялогіі адшукалася процьма памылак: «фарбуючы» замест «фарбавальны», «густ» замест «смак», «челавек» замест «чалавек», «прыгатаваць» замест «падрыхтаваць», «мелкія» замест «дробныя», «смоўжы» замест «смаўжы», «экскрыментамі» замест «экскрэментамі», «эфіёпскі» замест «эфіопскі», «дзінга» замест «дынга» і г. д.

У некаторых словах знікаюць літары і знакі (ін[ш]ы, Белару[с]ь), а ў іншых дадаюцца лішнія (шчаў'я).

Не засвоілі перакладчыкі і карэктары і правілаў якання і ётацыі ў беларускай мове: у адным сказе побач бачым «мядзведзяняты і вавёрчаняты», хоць правільна «медзведзяняты і ваверчаняты».

Памылка адшукалася нават на вокладцы падручніка, дзе не так шмат тэксту ў прынцыпе.

Памылка адшукалася нават на вокладцы падручніка, дзе не так шмат тэксту ў прынцыпе.

Мы адшукалі памылку нават на вокладцы падручніка. На ёй аўтар напісаны як Н. Д. Лісаў, але паколькі ён Мікалай, то мусіла б быць М. Д. Лісаў. Здаецца, што варыянта напісання Нікалай пакуль яшчэ Міністэрства адукацыі не ўзаконьвала. 

Адказнасць за гэтае цалкам непісьменнае выданне ляжыць, хутчэй за ўсё, на перакладчыцы Таццяне Юдчыц, а таксама на карэктарах, якіх тут аж два — А. П. Тхір і Г. В. Алешка. Але ў сённяшніх беларускіх рэаліях у стварэнні няякаснага прадукту нельга выключаць і іншых фактараў.

Таццяна Юдчыц цяпер выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. Раней яна, біёлаг паводле адукацыі, была настаўніцай расейскамоўнай сярэдняй школы № 32 г. Мінска. На парламенцкіх выбарах у 2016-м уваходзіла ў склад участковай камісіі. У 2018-м уладкавалася на СТБ — спецыяльнай выпускаючай рэдактаркай навінавага аддзела службы інфармацыйнага вяшчання, а ў 2020-м звольнілася адтуль. З 2021-га да 2023-га была рэдактаркай выдавецтва «Народная асвета».

Чытайце таксама:

На магіле Фінберга паставілі помнік. З тупой памылкай у імені

У Слуцку паставілі памятны знак з памылкай у імені пісьменніка, але чыноўнікі яе не прызнаюць

Новы знак на гары Дзяржынскай мае дзве памылкі ў пяці словах

Клас
6
Панылы сорам
84
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
15
Абуральна
35

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?