Алег Гайдукевіч. Скрыншот з БелРосТВ

Алег Гайдукевіч. Скрыншот з БелРосТВ

«Наша Ніва» запыталася ў ініцыятывы «Юрысты Беларусі: незалежнасць і супраца», ці можа Алегу Гайдукевічу пагражаць крымінальная адказнасць.

За 2022 год завялі больш за 200 крымінальных спраў за распаўсюд або выраб порна. Аголены палавы орган у агульным доступе паводле беларускіх нормаў — гэта распаўсюд парнаграфічнага матэрыялу, бо патрапляе пад паняцце «свядомая дэманстрацыя аголеных геніталій». Дык ці магчыма яго пакараць?

«Тэарэтычна — так, дэпутат, як і любы іншы грамадзянін Беларусі, можа быць пакараны за распаўсюд порна. Але ёсць дзве важныя заўвагі.

Першая — гэта тое, што пакуль не даказана, што гэта член Алега Гайдукевіча і што гэта ён яго апублікаваў у канале, яго абвінавачваць нельга. Гэты факт трэба даказваць, тым больш што сам Гайдукевіч сцвярджае, што яго ўзламалі.

У любым выпадку грамадскасць можа стаць ініцыятарам правядзення разбіральніцтва па гэтым факце. І ўжо МУС і следчыя органы мусяць высвятляць абставіны таго, што і як адбылося. Але ў кожным разе гэта нагода для таго, каб пачаць праверку.

Другі момант — гэта тое, што Гайдукевіч мае дэпутацкі імунітэт. Адпаведна, супраць яго нельга пачаць следчыя дзеянні без згоды Палаты прадстаўнікоў, бо артыкул 343 не адносіцца да асабліва цяжкіх.

Але ёсць і тэрміны даўніны, і ў нейкі момант Гайдукевіч перастане быць дэпутатам і страціць імунітэт».

Нагадаем, учора днём у тэлеграм-канале Гайдукевіча з'явілася фота аголенага чэлеса. «Наша Ніва» высветліла, што рука, якая трымае гэты чэлес, вельмі падобная да рукі дэпутата. Але ён сцвярджае, што ягоны канал быў узламаны.

Чытайце таксама:

ЛДПБ супраць ЛГБТ. «Звышнатурал» Гайдукевіч знайшоў сабе новую задачу

Гайдукевіч пералічыў гей-клубы Вільні. Пасля ўдакладніў: Літва памірае, а я звышнатурал!

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
58
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4