Скрыншот відэа: Мінлясгас

Скрыншот відэа: Мінлясгас

Жыхар Ратамкі пад Мінскам вырашыў спаліць смецце на ўласным участку, які размешчаны побач з лесам.

Суседзі па дачным пасёлку 13 мая ўбачылі велізарны слуп густога дыму, які падымаўся ў неба. Яны падумалі, што загарэўся лес, і выклікалі супрацоўнікаў дзяржлесааховы, паведамляе Мінлясгас.

Спецыялісты пераканаліся, што пажару ў лесе няма. Крыніцай дыму была куча смецця, якую вырашыў спаліць жыхар Ратамкі.

Пры гэтым ён не ўлічыў, што яго ўчастак знаходзіцца ў межах ляснога масіву, у якім аб'яўлены трэці клас пажарнай небяспекі.

Супрацоўнікі лесааховы патушылі агонь і склалі на мясцовага жыхара адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 1200 рублёў за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах.

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3