Фота: Мытны камітэт

Фота: Мытны камітэт

Больш за 38 кілаграмаў гашышу спрабавалі правезці праз беларускую мяжу з Літвы. Аб затрыманні буйной партыі наркотыку паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

Некалькі дзён таму ўвагу гродзенскіх мытнікаў прыцягнулі два аўтамабілі, якія літоўскі перавозчык меў намер завезці на тэрыторыю ЕАЭС. Машыны марак BMW X5 2023 года выпуску і Opel Insignia 2019 года выпуску везлі праз пункт пропуску «Беняконі».

Мытнікі вырашылі праверыць транспарт, і першыя вынікі адразу ж выклікалі ў іх пытанні. Сканаванне паказвала на адназначную наяўнасць кантрабанды.

У ходзе надгляду з бака Opel дасталі 29 брыкетаў са спрасаваным гашышам. Агулам праз мяжу мелі намер правезці 38,05 кілаграма наркотыку.

Гродзенская рэгіянальная мытня завяла крымінальную справу ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК.

Вінаватаму цяпер пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Пасажыр аўтобуса праглынуў на мяжы змесціва свайго кашалька, але гэта яму не дапамагло

Літоўца асудзілі да 15 гадоў калоніі за перавоз у Беларусь наркотыкаў

Гродзенец у адным і тым жа гаражы фарбаваў машыны і вырошчваў марыхуану

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1