Фота: dailylviv.com
Сёння беларусы адзначаюць 509-ю гадавіну бітвы пад Оршай і Дзень беларускай вайсковай славы, аднак гарадскія ўлады Львова не дазволілі правесці акцыю, паведаміў кіраўнік «Вольнай Беларусі» Аляксей Францкевіч на прэс-канферэнцыі ў львоўскім прэс-клубе, піша Dailylviv.com.
«Беларуская грамада Львова з нагоды 509-й гадавіны перамогі аб'яднаных сіл беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў над маскоўскай арміяй пад Оршай планавала правесці ў цэнтры Львова акцыю — ушанаванне гэтай гістарычнай падзеі.
Але, на жаль, Львоўская гарадская рада нам не дала дазволу на правядзенне гэтага мерапрыемства», — заявіў Францкевіч.
Ён таксама паведаміў, што беларусы не адмовіліся ад сваіх намераў.
«Мы вырашылі правесці акцыю сёння, 8 верасня, а 15:00 на Лычакаўскіх могілках, дзе пахаваныя героі, якія ваявалі ў палку імя Кастуся Каліноўскага. Мы сёння ўскладзём кветкі на магілы сучасных герояў, ушануем іх памяць, а таксама нагадаем украінцам і беларусам, што ў нас ёсць агульны гістарычны досвед перамагаць расійскі імперыялізм», — сказаў А. Францкевіч.
Чытайце таксама: