Здымак ілюстрацыйны. Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Усяго ў іншаземцаў, якія пастаянна жывуць у Польшчы, за год нарадзілася 16 711 дзяцей. Гэта 5,5% усіх дзяцей, якія нарадзіліся ў Польшчы. За год іх колькасць вырасла амаль удвая: яшчэ ў 2021 годзе ў іншаземак нарадзілася 8970 дзяцей.

Колькі дзяцей нарадзілася ў Польшчы. Дзеці, народжаныя іншаземкамі, якія пастаянна пражываюць у Польшчы, у 2022 годзе. Крыніца: Stat.gov.pl

Колькі дзяцей нарадзілася ў Польшчы. Дзеці, народжаныя іншаземкамі, якія пастаянна пражываюць у Польшчы, у 2022 годзе. Крыніца: Stat.gov.pl

Такі рост звязаны галоўным чынам з прытокам бежанак з Украіны. Ва ўкраінак нарадзілася 13 738 дзяцей, гэта 82,2% усіх дзяцей.

Дзеці, народжаныя іншаземкамі, якія пастаянна пражываюць у Польшчы. Крыніца: Stat.gov.pl

Дзеці, народжаныя іншаземкамі, якія пастаянна пражываюць у Польшчы. Крыніца: Stat.gov.pl

За пяць гадоў іншаземкі сталі нараджаць у Польшчы ў чатыры разы часцей. Яшчэ ў 2017 годзе ў іх нарадзілася крыху больш за 4 тыс. дзяцей. Тады гэта быў толькі 1% усіх дзяцей, якія нарадзіліся ў краіне ў той год.

Між тым увогуле Польшча знаходзіцца ў дэмаграфічнай яме. У 2022 годзе ў краіне нарадзілася 305 тыс. дзяцей. Гэта самы нізкі паказчык з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны.

Чытайце таксама:

«Я плачу, муж праклінае ўладу». Беларусы расказваюць, з якімі праблемамі сутыкнуліся пасля новага ўказа Лукашэнкі

«У Беларусі дзеці часцей маніпулююць дарослымі». Беларуска паехала вучыць кітайскіх дзяцей і не шкадуе

У Беластоку запрацавала беларуская школа. У яе запісалася больш за 40 дзяцей

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2