Бібліятэка ў магілёўскай калоніі. Фота: minjust.gov.by

Бібліятэка ў магілёўскай калоніі. Фота: minjust.gov.by

Са шклоўскай калоніі (дзе памёр Вітольд Ашурак) паведамілі, што гэтая забарона была ўведзена яшчэ ў маі. Вязні звязваюць яе з жаданнем адміністрацыі мінімізаваць магчымасць сустрэч палітычных з розных атрадаў.

«У маі адміністрацыя ПК-17 увяла забарону наведвання бібліятэкі ўсімі асуджанымі з 10-м прафулікам («экстрэмізм»). Каб палітвязні не маглі перасякацца і групавацца ў калоніі», — расказаў суразмоўца «Нашай Нівы».

Тое ж самае адбылося і ў калоніі Наваполацка, дзе раней знаходзіўся Віктар Бабарыка і дзе, імаверна, з ім здарыўся інсульт. Паводле інфармацыі былога палітвязня Валянціна Лабачова, якую ён атрымаў ад сваякоў зняволеных, забарона на наведванне бібліятэкі была там уведзеная таксама ў маі.

«Новы начальнік наваполацкай калоніі забараніў палітзняволеным удзельнічаць у спаборніцтвах і нават хадзіць у бібліятэку. Гэта распараджэнне было аддадзена дзесьці ў канцы мая», — расказаў «Нашай Ніве» Валянцін Лабачоў.

Акрамя таго, у калоніях Шклова і Наваполацка палітвязням абмяжоўваюць наведванне спортгарадка і царквы.

У нас пакуль няма інфармацыі, ці адбылося тое самае ў іншых калоніях.

«Наша Ніва» просіць чытачоў — самім або праз сяброў і сваякоў, якія маюць магчымасць рабіць гэта бяспечна — дасылаць інфармацыю пра сітуацыю ў іншых калоніях.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Характар катаванняў у ІЧУ і калоніях сведчыць пра тое, што існуе цэнтралізаваны загад на іх правядзенне, але наяўнасць выразных адрозненняў між рознымі калоніямі і СІЗА паказвае, што сітуацыя залежыць і ад асабістай пазіцыі начальнікаў устаноў.

У некаторых ІЧУ палітвязняў утрымліваюць ва ўмовах, роўных катаванню. На Акрэсціна ў камерах, разлічаных на дваіх-шасцярых чалавек, садзяць па 10—25 чалавек.

У калоніях палітвязняў беспадстаўна змяшчаюць у ШІЗА, збіваюць, пазбаўляюць перадач, знішчаюць выходную і ўваходную карэспандэнцыю, прызнаюць схільнымі да экстрэмізму.

Маюць месца здзекі па нацыянальнай прыкмеце: беларускамоўных вязняў прымушаюць размаўляць і перапісвацца па-руску.

Сувязі з некаторымі вязнямі няма месяцамі. Так, пра Міколу Статкевіча нічога не вядома ўжо 135 дзён.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінуты базавыя нормы законнасці і маралі. 

Чытайце таксама:

Няволя, вайна і выгнанне раскрылі ў многіх беларусах суперздольнасці

«Што было ў турме, застаецца ў турме». Вязні і палітвязні з «нізкім сацыяльным статусам»? Што пра гэта вядома 

«Клеілі літару Z, а пасля яе аддзіралі». Былы вязень шклоўскай калоніі расказвае, як няўдачы расіян на фронце змянялі настроі сілавікоў 

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
22

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?