Фота: facebook.com/ihar.sluchak

Фота: facebook.com/ihar.sluchak

Пісаць звароты да беларускіх вытворцаў дзіцячага харчавання Ігар Случак з аўтаркай кнігі «Мова 404» Алінай Нагорнай пачалі некалькі гадоў таму, адразу пасля нараджэння ў іх сына Стэфана. Усім ім яны даслалі лісты яшчэ ў канцы 2020 года. Але доўгі час ішлі адныя адмовы з рознымі адгаворкамі. 

Урэшце ў верасні 2021 года кампанія «Аазіс Груп» адказала, што дадасць беларускую мову на сваю прадукцыю, калі з’явіцца тэхнічная магчымасць. І ў сакавіку 2023 года беларускае апісанне нарэшце з’явілася на патчах пюрэ і пакунках соку Bambolina, які выпускае кампанія.

Цяпер Ігар і Аліна працягваюць перапіску з «Аазіс Груп» па пытанні з’яўлення беларускай мовы і на шкляных слоіках Bambolina. Пакуль вытворца адмаўляе, але ёсць спадзяванне, што яго ўдасца некалі даціснуць і тут.

У кожным разе Bambolina — першае дзіцячае харчаванне з беларускай мовай, якое выпускаецца масава, а не лімітаванымі партыямі.

Чытайце таксама:

Аліна Нагорная і Ігар Случак сталі бацькамі ў другі раз

Сто беларусаў агучылі кнігу пра дыскрымінацыю роднай мовы

З'явіліся «беларускамоўныя» запалкі

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0