Прыём новых запытаў на італьянскія візы ў Брэсце прыпынілі з-за надта вялікага попыту, а адпаведна, доўгіх чэргаў, гаворыцца ў паведамленні на сайце візавага цэнтра.

«Праз вялікую чаргу прыём новых запытаў у Брэсце прыпынены. У беларусаў, якія маюць запрашэнне ад блізкіх сваякоў або ад дзелавых партнёраў у Італіі, просім звяртацца ў адпаведныя раздзелы формы зваротнай сувязі», — гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначана, што апрацоўка запытаў на падачу ў Брэсце будзе праводзіцца ў храналагічным парадку. Па меры з'яўлення месцаў наступны па чарзе заяўнік атрымае электронны ліст, а пры адсутнасці адказу месца будзе прапанаванае наступнаму па чарзе.

Італія разам з Францыяй і Венгрыяй знаходзіцца ў ліку тых краін Еўрасаюза, у консульствах якіх беларусам дастаткова рэалістычна атрымаць турыстычныя доўгатэрміновыя візы.

Чытайце таксама:

«Сума прыстойная, але затое нам усё зрабілі, што называецца, «пад ключ». Беларусы падзяліліся свежым досведам атрымання шэнгенскіх віз

Дзе прасцей атрымаць візу ў Еўропу?

На польскую візу некаторым беларусам трэба будзе запісвацца па-новаму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0