Прылада была малой магутнасці, ніхто не пацярпеў. Падазраванага арыштавалі.

На апублікаваным сёння відэа ахоўнік прэмʼера Японіі Фуміа Кішыда адбівае ўбок выбуховае прыстасаванне, з дапамогай якога спрабавалі ўчыніць замах.

Паліцыя пацвердзіла затрыманне падазраванага. Пакуль нічога невядома пра яго матывы.

У ліпені 2022 года ў былога прэмʼер-міністр Японіі Сіндза Абэ стрэлілі падчас яго вулічнага выступу ў перадвыбарнай кампаніі. Ён памёр у шпіталі, куды яго даставілі ў крытычным стане пасля замаху.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
2