У фонд «Краіна замкаў» прыйшоў з пазапланавай праверкай Дзяржкантроль. Дырэктар Фонду Аляксандр Варыкіш бачыць тут палітычную матывацыю: ён дапамагаў прэс-службе Каардынацыйнай рады. Пра гэта Варыкіш заявіў TUT.BY.

Паводле слоў дырэктара Фонду, сёння, 9 верасня, пасля 14 гадзін дня да іх прыйшлі чатыры супрацоўнікі дзяржкантролю. Яны паказалі прадпісанне і пачалі праверку фінансавага стану арганізацыі.

Фонд «Краіна замкаў» займаецца культурнай дзейнасцю. У тым ліку, арганізацыяй і правядзеннем экскурсій.

— 2020 год фактычна забіў гэтую галіну. Нашы абароты — мізэрныя. Невялікае ажыўленне наступіла толькі ў жніўні. І на гэтыя абароты прыйшло чатыры чалавекі, — кажа Варыкіш.

Варыкіш лічыць гэтую праверку палітычным ціскам на праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0