Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Мастак Аляксей Кузьміч, вядомы эпатажнымі палітычнымі перфомансамі з крытыкай недэмакратычных уладаў і несвабоды, з'ехаў з Беларусі. Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.

«Не хацеў пакідаць дзяржаву, сацыяльна-палітычны кантэкст якой выкарыстоўваю як матэрыял для свайго мастацтва, але так склаліся абставіны. Паступіла інфармацыя, што на мяне збіраюцца сфабрыкаваць крымінальную справу па артыкуле, звязаным з парнаграфіяй», — напісаў Аляксей Кузьміч.

9 жніўня, падчас галасавання, Аляксей Кузьміч выйшаў з кабінкі для галасавання ў набедранай павязцы, на грудзях прымацаваўшы бюлетэнь з намаляваным фалічным сімалам. У такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калонай тэхнікі.

Летась Кузьміч правёў акцыю супраць цэнзуры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0