Міністэрствы, якія адказваюць за энергетыку краін Балтыі, дасягнулі згоды аб спыненні куплі электраэнергіі ў Беларусі пасля запуску Беларускай АЭС, паведаміла ў аўторак міністэрства эканомікі Эстоніі.

«Дасягнутае пагадненне змяшчае элементы, якія паляпшаюць рынкавую пазіцыю і перспектывы нашых вытворцаў электраэнергіі», — пракаментаваў наступствы пагаднення для Эстоніі міністр эканомікі Тааві Аас.

Для спынення гандлю электраэнергіяй з Беларуссю будзе выкарыстоўвацца сістэма апазнавання паходжання электраэнергіі.

У скарочаным аб'ёме гандаль працягнецца на расійска-латвійскім напрамку. Для гэтага будуць выкарыстоўвацца рэшткавыя магутнасці ад унутранага гандлю паміж краінамі Балтыі. Паміж Літвой і Калінінградам гандаль электраэнергіяй працягнецца ў цяперашнім аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0