Мабільны плацежны сэрвіс Аплаці разам з дадаткам TIX з 1 верасня стаў даступны на ўсім наземным камунальным транспарце сталіцы. Г.зн. асажыры могуць скарыстацца смартфонамі для аплаты праезду ва ўсіх трамваях, аўтобусах, тралейбусах і электробусах. Набыць электронны білет можна і ў некалькіх маршрутных таксі, пішуць Мінск-навіны.

Якія спосабы бескантактавай аплаты сёння даступныя для пасажыраў у Мінску?

У прыватнасці, уладальнікі смартфонаў могуць скарыстацца адным з некалькіх спосабаў бескантактавай аплаты праезду з дапамогай Аплаці.

Першы, самы інавацыйны — праз Bluetooth-і Wi-Fi-пазнакі. Ён дазваляе аплачваць праезд у салоне. Дадатак сам распазнае пазнакі і адразу прапануе набыць квіток на праезд. Такі спосаб аплаты даступны ва ўсіх сталічных электробусах і ў новых тралейбусах на аўтаномным ходзе.

У трамваях, аўтобусах і тралейбусах вызначэнне рэйса ажыццяўляецца па геалакацыі. Для гэтага на галоўнай старонцы дадатку пасажыр націскае кнопку «Купіць», пасля чаго сэрвіс сам вызначае пералік магчымых рэйсаў і прапануе пасажыру выбраць той, на якім ён знаходзіцца.

Другі спосаб аплаты, які стаў ужо традыцыйным, — праз QR-код. Ён даступны практычна на ўсім наземным транспарце Мінска. Каб аплаціць праезд такім спосабам, трэба навесці убудаваны ў дадатак сканер на налепку з QR-кодам у салоне транспартнага сродку, выбраць колькасць квіткоў для пакупкі і, калі на экране смартфона высвяціцца сума, націснуць кнопку «Аплаціць».

Прадугледжаны і «экстраны» варыянт аплаты — па гаражным нумары транспартнага сродку: на галоўнай старонцы дадатку побач з раздзелам «Мае квіткі» пасажыр націскае «купіць» і ўводзіць гаражны нумар, які размяшчаецца на налепках пад QR-кодам у транспарце.

Як пачаць карыстацца Аплаці?

Скачайце бясплатна дадатак па спасылках у App Store, Play Market або App Gallery альбо навядзіце камеру смартфона на QR-код.

Пры ўсталёўцы неабходна ўвесці ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта. Пасля яго ўводу сістэма на аснове ідэнтыфікацыі дадзеных, якія захоўваюцца ў міжбанкаўскай сістэме, аўтаматычна запоўніць вашу анкету, якая неабходная для адкрыцця электроннага кашалька.

Папоўніце электронны кашалёк адным са спосабаў (перавядзіце сродкі з карткі любога банка без камісіі; Папоўніце кашалёк праз АРІП, у касе любога крэдытна-фінансавай установы і г.д.).

Аплаціце электронны білет на праезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0