Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачванне паводле артыкула аб удзеле ў масавых беспарадках. Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку яго жонка Вольга.

— Паша перадаваў усім нам: «Захапляюся мужнасцю, мудрасцю і вытрымкай беларускага народа. Дзякую Богу за тое, што Царква выйшла за праўду і справядлівасць. Веру, што Беларусь будзе вольнай».

Як напісала Вольга, Паўлу прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 — удзел у масавых беспарадках. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на 2 месяцы.

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня. Яго затрымалі пасля пікета, які праходзіў на Камароўцы. Яму давалі па 15 сутак за ўдзел у розных акцыях (за пікет 30 сутак), тэрміны за снежаньскія акцыі супраць інтэграцыі, так усяго ён адсядзеў 75 сутак адміністрацыйнага арышту, і меркавалася, што 21 жніўня выйдзе на волю.

Але ў той дзень стала вядома пра крымінальную справу. Паўла пакінулі за кратамі і перавялі ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0