Павел Латушка ў інтэрв’ю праекту «Ток» падзяліўся сваім прагнозам пра будучыню беларускіх пратэстаў.

Павел Латушка. Фота Надзеі Бужан

Павел Латушка. Фота Надзеі Бужан

— Хтосьці з сацыёлагаў мне сказаў, што пераломны момант — гэта 70 дзён. Зараз могуць быць розныя прагнозы, мы можам лічыць гэтыя дні да 70, штосьці надыдзе ці не, але гэта залежыць ад нас з вамі, ад нас усіх, калі гэты пералом надыдзе. Мы ідзём законным шляхам, і гэты законны шлях прадугледжвае выкананне законных працэдур і мірных пратэстаў, бо ніхто з нас, думаю, не хацеў бы ісці іншай дарогаю.

З іншага боку, мы разумеем, што пералом наступіў: ён наступіў унутры кожнага з нас, у большасці грамадства — і дарогі назад ужо няма, ёсць дарога толькі наперад. Я ў гэтым перакананы. І перамены наступяць калі не сёння, то і не паслязаўтра — яны будуць заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0