ТАСС

«Мы не збіраемся ўмешвацца ў гэтыя працэсы, <…> мы хацелі б пераканацца, што за гэтым пераследам няма жадання пазбавіцца ад палітычных канкурэнтаў», — цытуе Пяскова РБК.

Яго таксама спыталі, ці можа Расія даць Медведчуку палітычны прытулак. На гэта прадстаўнік прэзідэнта Расіі адказаў, што, наколькі ў Крамлі вядома са СМІ, Медвядчук знаходзіцца ва Украіне і не звяртаўся па прытулак.

***

Напярэдадні ў дом да Медведчука прыйшлі супрацоўнікі СБУ з ператрусамі. Пазней стала вядома, што яму выставілі абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і крадзяжы нацыянальных рэсурсаў у Крыме.

Генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава ўдакладніла, што абвінавачванне выставілі па трох эпізодах: датычна радовішча «Глыбокае» ў Чорным моры і, на думку ўладаў, «пераўступцы» правоў на яго «каму-небудзь з Расіі»; перадачы даных аб знаходжанні сакрэтнага ваеннага падраздзялення арміі Украіны; стварэнні арганізацыі, мэтай якой, лічаць у Генпракуратуры, была вярбоўка ўкраінцаў і распаўсюджванне прапаганды.

Медвядчук заявіў, што яго пераслед носіць палітычныя матывы і з'яўляецца «расправай за прынцыповую палітычную пазіцыю».

Ён падкрэсліў, што знаходзіцца ва Украіне і не збіраецца хавацца ад закона, а будзе дамагацца справядлівасці.