Інфаграфіка: «Вёрстка»

Інфаграфіка: «Вёрстка»

Асобы, якія вярнуліся з вайны, здзейснілі як мінімум 84 злачынствы з чалавечымі ахвярамі: 55 забойстваў, у выніку якіх загінулі 76 чалавек, 18 выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, ахвярамі якіх сталі 18 чалавек, дзевяць парушэнняў ПДР, якія прывялі да смерці 11 чалавек.

Таксама вядомыя два выпадкі схілення да ўжывання наркотыкаў, у выніку чаго памерлі двое непаўналетніх.

За забойствы раней памілаваных зняволеных, якія вярнуліся з Украіны, прысуджаюць да тэрмінаў ад 6 да 11 гадоў калоніі, іншых вайскоўцаў — ад 7,5 да 10 гадоў. У выпадках, калі ўдзельнікаў вайны судзілі яшчэ і па дадатковых артыкулах, максімальныя тэрміны ўзрасталі да 22 і 20 гадоў адпаведна.

Тэрміны, якія прызначаліся за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнулі смерць: ад 5,5 да 10 гадоў 8 месяцаў калоніі для наймітаў ПВК і ад да 6 да 9,5 гадоў — для астатніх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

«50 тысяч памілаваных галаварэзаў». У Расіі амаль палова зэкаў, якія вярнуліся з вайны, вяртаецца за краты, дзе іх зноў вярбуюць

Асуджаны на 14 гадоў расчляніцель з Чыты вярнуўся з вайны ва Украіне і атрымаў чарговыя 14 гадоў за новае забойства

Бацьку прэс-сакратара РПЦ забіў рэцыдывіст, які з калоніі завербаваўся на вайну ва Украіне. З фронту ён збег

За ўдзел у вайне з Украінай Пуцін памілаваў сахалінскага людаеда

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3