Слуцкая газета «Кур'ер» знайшла спакойнага рыбака, які працягваў лавіць рыбу, нягледзячы на полымя ад падпаленай травы, якое шугала за ім. І ён нават не падазрае, наколькі папулярным стаў яго вобраз.

«Я наогул нічога беларускага не гляджу. Я гляджу толькі расійскія каналы. «Кур'ер» ваш раней выпісваў. Цяпер ён дарагі. Для пенсіянера дорага атрымліваецца», — сказаў ён.

Відэа газеты «Кур'ер», апублікаванае на розных інтэрнэт-пляцоўках, стала вірусным і сумарна на розных платформах дзясяткаў выданняў Беларусі, Расіі і Украіны менш чым за суткі набрала больш за мільён праглядаў.

Герой відэа адмовіўся наогул хоць неяк каментаваць учорашнюю рыбалку: «Мне не трэба вядомасці. Прыходжу, лаўлю рыбу. А што я сядзеў, дзе я сядзеў. Я інтэрв'ю не даю. Гэта мая асабістая справа. Калі хочаце, прыязджайце: тут пастаянна рыбакоў сядзіць з 29-й танкавай дывізіі. Увесь час тут ловяць. Прыязджайце сюды, на рэчку ў любы час і будзем тут гутарыць».

Наконт пажару ён сказаў: «Кожны год пажары гэтыя. Тут нічога новага няма. І кожны год гэтыя пажарнікі, іх увесь час выклікаюць і выклікаюць».

Імя случчака рэдакцыя па яго просьбе не называе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?