Фота BBC

Фота BBC

Штодня ў лютым 36-гадовы Сайман Кіндлісайд праходзіў больш за 6 км у межах чэленджу. Гэта максімальная адлегласць, якую можна пераадолець у экзашкілеце, пасля чаго яму патрабуецца зарадка. Усе атрыманыя сродкі ад чэленджу будуць накіраваныя на дабрачыннасць у бальніцы Норфалка — графства на ўсходзе Англіі, дзе жыве Сайман Кіндлісайд.

У 2013 годзе ў Саймана знайшлі пухліну галаўнога мозгу, якая паралізавала ніжнюю частку яго цела, піша BBC.

Аднак нягледзячы ні на што, Сайман Кіндлісайд узяў удзел у Лонданскім марафоне ў 2018 годзе. Мужчына паспяхова завяршыў марафон у рабатызаваным касцюме, які яму пазычылі.

Пасля гэтага ананімны донар набыў Кіндлісайду экзашкілет, цана якога складае £100 000.

Экзашкілет уяўляе сабой мабільны механізм, прызначаны для аднаўлення здольнасці рухацца, якім можна кіраваць рознымі спосабамі ў залежнасці ад мадэлі касцюма. Экзашкілет Саймана Кіндлісайда працуе ад гадзінніка на руцэ.

Наступная мэта Саймана Кіндлісайда — падняцца па лесвіцы хмарачоса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0