Замест гатэля Radisson на праспекце Пераможцаў адкрыецца яшчэ адна «Вікторыя»
У інвестара грошай на будоўлю не хапіла, таму аб'ект дабудоўваецца за кошт камунальнага прадпрыемства.
На праспекце Пераможцаў у Мінску, на месцы, дзе ішло будаўніцтва гатэля Radisson, ў наступным годзе адкрыецца гатэль «Вікторыя».
Паколькі інвестар не здолеў дабудаваць аб’ект, яго аддалі камунальнаму прадпрыемству «Бізнэс-цэнтр «Сталіца». Гэтай установе ўжо належыць адзін гатэль «Вікторыя», а каля яго будуецца яшчэ адзін аднайменны гатэль.