Выходзіць у пракат новы мульцік паводле «Прыгодаў бравага салдата Швейка» Яраслава Гашака.
Яго здымалі шэсць гадоў. Пачалі ў Кіеве, працягнулі ў Маскве.
Галоўнага героя агучыў акцёр Юрый Стаянаў. На прэм’еры, што прайшла 12 лістапада, яго не было — застаўся з сям’ёй свайго сябра Іллі Алейнікава.
Адну з эпізадычных роляў у мультфільме агучыў Гоша Куцэнка.

Мульцік намаляваны яскрава, у коміксавай стылістыцы. Праўда, яна ж дыктуе і свае законы. Напрыклад,

неапраўдана выглядае грамілам падпаручнік Дуб — бо ў коміксе мае быць нейкі граміла.
Разам з тым, героі мульта трохі нагадваюць персанажаў Ёзэфа Лады — першага ілюстратара Швейка.

Новы анабазіс бравага ваякі Швейка, які на абсурды вайны і самадзяржаўя адказваў яшчэ большым абсурдам уласнага «ідыятызму» — ад 15 лістапада ў расейскіх кінатэатрах.

Пакуль невядома, ці пакажуць яго ў Беларусі.
Неаднаразова даводзілася пераконвацца, што раман Яраслава Гашака, напісаны амаль сто гадоў таму, дагэтуль застаецца актуальным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?