Як паведаміў Жбанкоў, яго запрасіў у склад журы кінапрэсы праграмны дырэктар кінафестывалю Ігар Сукманаў. Затым яму даслалі афіцыйнае запрашэнне, а таксама ліст, у якім арганізатары пацвердзілі ўдзел Жбанкова у журы кінапрэсы.
«А потым мне патэлефанавала каардынатар міжнародных кантактаў дырэкцыі фестывалю Марыя Кудраватых і сумна паведаміла, маўляў, вельмі шкада, што так атрымалася, але мы былі вымушаныя адклікаць вашае запрашэнне, — сказаў Жбанкоў. —
Я ўсё зразумеў і спытаў: „Як я разумею, гэтае рашэнне не вы прынялі, а хтосьці зверху?“ Яна мне адказала: „Ну так, так атрымалася“.Выходзіць, у нас дзейнічаюць сакрэтныя чорныя спісы не толькі на музыкаў… Там вось яшчэ што было. Яны мяне папрасілі, каб я даслаў сваю біяграфію. Для Міністэрства культуры. Навошта яна ім, незразумела. Я так біяграфію і не адправіў, але яны і без яе хутка зразумелі, што я непажаданы».
Кінакрытык адзначыў, што падобная сітуацыя з ім была пасля таго, як у канцы
УАднак чыё гэта было распараджэнне, не ўдакладнілі.прэс-цэнтры фестывалю «Лістапад» на просьбу пракаментаваць сітуацыю з выключэннем Жбанкова са складу журы сказалі: «На вялікі жаль, гэтую постаць не ўзгадніла вышэйшае начальства».
Максім Жбанкоў лічыць, што ў «чорны спіс» ён трапіў праз свае публікацыі ў незалежных выданнях.