Выбары ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу адбудуцца ў верасні 2012 года. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая прымае ўдзел у пасяджэнні сесіі савета рэспублікі.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што наступны год для Цэнтральнай выбарчай камісіі будзе вельмі складаным.

«Выбарчая кампанія ў парламент — самая складаная, яна больш насычаная, чым прэзідэнцкая», — сказала старшыня ЦВК.

Паводле яе слоў, гарантыяй сумленных выбараў з’яўляецца сумленнасць і прыстойнасць працы выбарчых камісій. «Я веру ў іх патэнцыял, у мяне няма ніякіх падстаў у іх сумнявацца», — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?