Іна Шаўчэнка.

Іна Шаўчэнка.

Аляксандра Нямчынава.

Аляксандра Нямчынава.

Аксана Шачко.

Аксана Шачко.

Адказы з прэс-канферэнцыі, якую дзяўчаты правялі ў Кіеве. Гаворыць Аляксандра Нямчынава:

Мы праводзілі 19 чысла ў Беларусі ў Мінску перад будынкам КДБ акцыю. Мы правялі. Усё было нармальна, нам удалося сысці. Але мы думаем, што нас адпусцілі свядома, каб затрымаць пасля, каб прэса не бачыла. Мы ўзялі квіток да Гомеля, каб дабрацца да Бранска.

На аўтавакзале недзе без пяці сем да нас падышлі невядомыя людзі, шэсць чалавек, узялі нас пад рукі і пасадзілі ў машыну. Яны прадставіліся як работнікі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Дзяўчат пасадзілі ў серабрыстую "Газель", а мяне ў чорны "Мэрсэдэс".
Мяне каталі хвілінаў 15-20. Пасля перасадзілі ў іншую машыну, «Альфа-рамеа» шэрага колеру. Пасля нас аб’ядналі і недзе да паловы на сёмую [ранку] проста каталі па Мінску. Мы прасілі адвезці нас у РУУС, але яны сказалі, што вы будзеце сядзець тут столькі, колькі мы скажам.

Ставіліся добра, купілі нам вады нават.

А палове на сёмую вывезлі за горад, нацягнулі шапкі на вочы і перадалі нас невядомым людзям.
Нам заламалі ззаду рукі, прыціснулі галовы ўніз. А рукі звязалі такой пластыкавай штукай, якой трубы звязваюць. У мяне вось ад яе сляды.

Яны нас павезлі ў невядомым кірунку. Многа было паваротаў, прыпынкаў. як толькі ты падымаў галаву, адразу білі па галаве.

Яны прадставіліся прадстаўнікамі РНЕ, сказалі, што яны нічога не баяцца. У іх ёсьць завязкі з міліцыянтамі, ва ўрадзе Беларусі. Яны ўвесь час нас абзывалі, казалі, што мы прыехалі сюды парушаць нашае славянскае адзінства.

Недзе 3-4 гадзіны мы ездзілі, пасля яны вывелі нас у лес. Сказалі — шапкі здымайце. Мы ўбачылі 6-7 мужчынаў рознага ўзросту, у шапках з прарэзамі для вачэй і рота. Яны нас прымусілі распрануцца да пояса і ўзяць плакаты ў рукі.

У мяне было, здаецца, «За славянскае адзінства», а ў дзяўчат на плакатах былі свастыкі — чорная і ружовая.

Пасля яны сказалі: а цяпер здымайце ўсё ніжэй пояса. Мы вельмі напалохаліся, бо падумалі, што зараз будзе самае страшнае. Але яны нас вырашылі пабіць. Пабілі, пасля мы апрануліся, а яны пасля кажуць: «А цяпер нахіляйце галовы». Мы нахілілі, дзяўчатам абрэзалі валасы, а пасьля яшчэ аблілі галовы зялёнкай.

Пасля ізноў кажуць: «Ну што, сукі,вы прыедзеце яшчэ ў Беларусь?».

Пасля яны ізноў прымусілі нас раздзецца, аблілі алеем і абсыпалі пер’ем. І ўсё гэта запісвалася на камэру.

У нас забралі ўсе асабістыя рэчы.

Пасля яны 30 хвілінаў нас павазілі і выкінулі з машыны. Там была рэчка. Мы вельмі напалохаліся, бо баяліся, што нас утопяць. Але яны сказалі, што вось пойдзеце і прыйдзеце ва ўкраінскае сяло, і каб болей мы вас у Беларусі не бачылі.

Пытанне: Як вы думаеце, гэта было сапраўды РНЕ?

Нямчынава: Я ня ведаю, не магу нічога сказаць. Тыя людзі, што нас па Мінску вазілі, мы бачылі іх твары, яны сябе па імёнах называлі — Андрэй, Дзіма. А тыя другія былі вельмі добра падрыхтаваныя, твараў не паказвалі, але сказаць, хто гэта, я не магу.

* * *

РНЕ — гэта расійская неанацысцкая арганізацыя, што ўзнікла ў 1990-х. Яе суполкі ўтварыліся і ў Беларусі. Аднак іх публічная дзейнасць скончылася на пачатку 2000-х пасля забойства яе лідара Глеба Самойлава. Лічыцца, што своеасаблівым інструктарам у суполцы быў Валерый Ігнатовіч — былы баец «Алмаза», якога пасля смерці Самойлава асудзілі за шматлікія злачынствы. Пра арганізацыю падрабязна пісалі на пачатку 2000-х.

Паэт Славамір Адамовіч у 1999-м пранік унутр арганізацыі, каб зрабіць пра яе публікацыю ў «Нашай Ніве». Неўзабаве пасля той публікацыі яго да крыві збілі двое ў пад'ездзе дома, дзе месцілася Рэдакцыя «НН». Перад ягоным прыходам на лесвіцы бачылі дзіўнага чалавека з палачкай. Пасля відавочцы сышліся, што гэта быў Ігнатовіч.

І ў Расіі, і ў Беларусі арганізацыя спыніла сваю актыўнасць у 2000-х.

Звесткі аб датычнасці РНЕ да выкрадання актывістак Femen з’яўляюцца правакацыяй, паведаміў пазней усё яшчэ існы сайт РНЕ-Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?