Нацбанк Беларусі мае намер поўнасцю пазбавіцца ад запазычанасці па здзелках СВОП да 2016 года. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальны банк прыняў рашэнне змяншаць сваю запазычанасць з камерцыйнымі банкамі Беларусі. Мы па плану, па тэрміну надыходу выконваем у поўным аб'ёме свае абавязацельствы. Я лічу, што гэта запазычанасць будзе пастаянна змяншацца, і поўнасцю мы ад яе пазбавімся да 2016 года", - сказаў Тарас Надольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?