На 1 верасня знешняя запазычанасць Беларусі за імпартаваны прыродны газ склала 267,4 млрд. рублёў, ці 52,4 млн. даляраў па афіцыйным курсе на 1 верасня (5.107). Аб гэтым паведамляе Белстат у дакладзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў студзені-верасні 2011 года.

Раней крыніцы, блізкія да перамоў аб газавых пастаўках паміж Беларуссю і Расіяй, паведамлялі аб запазычанасці ў 100 млн. долараў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Беларусь нібыта папрасіла «Газпром» аб адтэрміноўцы пагашэння доўгу і прапанавала размеркаваць суму запазычанасці на роўныя долі і ажыццявіць выплаты ў 2012 годзе або ўключыць доўг у цану на газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?