У чацвер вечарам, каля 21.15, у Вільні, каля скрыжавання вуліц Наўгардука (Наваградскай) і Альгерда дарадца пасольства Беларусі Яраслаў Дзіхціеўскі на аўтамабілі VW Jetta з зялёнымі дыпламатычнымі нумарамі ўрэзаўся ў мікрааўтобус Renault, а той яшчэ ўрэзаўся ў аўтамабіль BMW, які таксама стаяў на вуліцы.

Кіраваў VW Jetta дыпламат пасольства Беларусі; ён не пацярпеў, у іншых машынах людзей не было. Паводле словаў супрацоўнікаў паліцыі,

дыпламат быў у дошку п’яны, але адмовіўся прайсці праверку алкатэстарам.

Ён тлумачыў паліцэйскім, што вельмі стаміўся на працы і заснуў за рулём.

Паліцыя не магла затрымаць дарадцу, які мае дыпламатычную недатыкальнасць, таму яго прыйшлося перадаць прадстаўнікам пасольства Беларусі (пасольства знаходзіцца побач, на вул. Міндоўга). Прадстаўнікі пасольства, якія прыбылі на месца, знялі дзяржнумар з разбітага аўтамабіля. Машыну прыйшлося буксіраваць — VW Jetta была разбіта так, што не магла ехаць.

Беларускі дыпламат на месцы аварыі быў відавочна нецвярозым, паведамляе delfi.lt. Кіроўца іншага аўтамабіля пасольства, што прыехаў на месца здарэння, накінуўся на журналіста LNK Яўнюса Матоніса.

Мужчына, не прадставіўшыся, патрабаваў не рабіць здымкі і па-расейску пагражаў даць журналісту «ў морду».

Іншыя журналісты растлумачылі мужчыну, што ён не ў Беларусі, і прапанавалі супакоіцца. Але толькі пасля таго, як Матоніс, скончыўшы здымку, выключыў камеру, раззлаваны мужчына, уздыхаючы, стаў збіраць дэталі разбітага аўтамабіля пасольства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?