Маладыя людзі былі затрыманыя сёння раніцай — яны збіраліся вывесіць у Мінску некалькі нацыянальных сцягоўу гонар
Наста Палажанка і Уладзімір Яроменак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска. У другой палове дня суд Цэнтральнага раёна (суддзя Наталля Вайцяховіч) асудзіў Н.Палажанку асуджана да 11 сутак адміністрацыйнага арышту, а У.Яроменку — да 12 сутак, абвінаваціўшы ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавага мерапрыемства ч.3. арт. 23.34 КаАП РБ.
* * *
Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 снежня на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год. Уладзімір Яроменак за падзеі на Плошчы атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, але быў вызвалены 13 жніўня.
0
0
0
0
0
0