паведаміў на прэс-канферэнцыі 15 верасня ў Мінску хірург-анколаг Рэспубліканскага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Генадзь Рымдзёнак.

Паводле яго слоў, кожны год колькасць захварэлых павялічваецца ў сярэднім на 50. Летась у краіне было зарэгістравана каля 8 тысяч выпадкаў захворвання на розныя віды раку скуры, у тым ліку 676 выпадкаў — меланомай (найбольш небяспечная разнавіднасць раку скуры).

Істотным фактарам рызыкі ўзнікнення раку скуры, падкрэсліў спецыяліст, з’яўляецца ўздзеянне ультрафіялетавага выпраменьвання. Тым больш вялікае, паводле яго слоў, значэнне азонавага слою планеты, які стрымлівае сонечны ультрафіялет. «Калі слой танчэйшы, значыць і абарона меншая, а калі ў выніку тэхналагічных хібаў узнікае азонавая дзірка, то ад празмернага выпраменьвання ў нас няма абароны. У сувязі з гэтым узнікае вялікая колькасць злаякасных пухлін скуры», — сказаў Рымдзёнак.

Дырэктар нацыянальнага цэнтра маніторынгу азонасферы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Леанід Турышаў зазначыў, што на тэрыторыі Беларусі ўжо фіксаваўся вельмі высокі ўзровень ультрафіялетавага выпраменьвання — сёмы і восьмы па ўмоўнай 11-узроўневай шкале індэкса сонечнага выпраменьвання (УФ-індэкса).

«На працягу вельмі вялікага перыяду стан азонасферы быў аднолькавым, і гэты рэжым устаяўся, — растлумачыў Турышаў. — Але антрапагенны фактар у канцы мінулага стагоддзя і ў пачатку гэтага паўплываў на гэты ўстаялы стан. Змяніўся стан атмасферы, азонавага слою, і з’явіліся перадумовы да змены рэжыму ўльтрафіялетавай радыяцыі».

Для кантролю зменаў інтэнсіўнасці УФ-выпраменьвання ў Беларусі распрацаваны шэраг прыбораў, «якія мераюць як сумарную дозу ва ўсім спектральным інтэрвале, гэтак і ў спектральным размеркаванні», зазначыў дырэктар цэнтра. Атрыманыя звесткі ў адкрытым доступе размяшчаюцца на сайтах цэнтра маніторынгу азонасферы і Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

Спецыялісты выказалі надзею, што насельніцтва Беларусі пачне ўлічваць індэкс ультрафіялетавага выпраменьвання дзеля ўласнага здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?