Чакаецца, што ў чарговы раз рознічныя кошты на нафтапрадукты павысяцца 14 верасня ў сярэднім на 3%.

Як паведаміла крыніца ў нафтахімічнай галіне, кошт бензіну Аі-92 складзе 4.590 рублёў за літр (была 4.460; рост на 2,9%), Аі-95 - 4.950 (4.800; 3,1%), дызельнага паліва - 4.860 (4.720; +3%).

У канцэрне "Белнафтахім" інфармацыю не пацвярджаюць. "Калі такое рашэнне будзе прынята, мы абавязкова праінфармуем", - заявіла прэс-сакратар ведамства Марына Касцючэнка.

Гэта ўжо сёмае ад пачатку года падаражэнне паліва. Цэны на паліва падвышаліся 3 сакавіка (у сярэднім на 5%), 31 сакавіка (на 10%), 24 траўня (на 20%), 7 чэрвеня (на 30%), 21 ліпеня (на 3%) і 20 жніўня (на 3%).

9 чэрвеня цэны былі зніжаныя на 13-22% па патрабаванні Аляксандра Лукашэнкі. Гэта адбылося пасля масавай акцыі пратэсту мінскіх аўтамабілістаў "Стоп-бензін", якая адбылася 7 чэрвеня і мела шырокі грамадскі рэзананс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?