Літоўская прэзідэнтка Даля Палікарпаўна Грыбаўскайце выявіла, што частку з дзевяці кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах, фінансаваў і падтрымліваў Крэмль.
На чым грунтуецца такая выснова?
У 2006 годзе пракрамлёўскім кандыдатам лічылі Аляксандра Казуліна, летась — Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава.
Куды трапіў Казулін і хто яго вызваліў? Крэмль?
Дзе сядзіць Саннікаў і хто за яго змагаецца? Крэмль?
(Уладзімір Някляеў не за кратамі толькі таму, што яму не далі дайсці да Плошчы.)
Яшчэ адзін перл ад разумніцы Далі: частка прадстаўнікоў беларускай апазіцыі амаль не кажуць пра незалежнасць краіны, а проста імкнуцца атрымаць больш грошай.
Гэтая віленская спартсменка быццам не ведае, што самай вялікай пагрозай для незалежнасці Беларусі з’яўляецца спартсмен
Ствараецца ўражанне, што кіраўніца літоўскай дзяржавы папросту рэтранслюе свайго сябра з Менска.Пра тое, што прадстаўнікі імкнуцца атрымаць больш грошай, кажа і ён. І ён пасля падзей 19 снежня шукаў «маскоўскі след» і вылічваў у шэрагах апазіцыі агентаў Крамля.
І самае агіднае. Для віленскай разумніцы незалежнасць Беларусі каштоўная не сама па сабе, а толькі таму, што гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам Літвы. З гэтага выказвання
можна зрабіць выснову, што галоўны чыноўнік Беларусі, які міжволі мусіў стаць незалежнікам, — абаронца інтарэсаў Літвы. Што называецца, прыплылі.
У свой час кароль Іспаніі Хуан Карлас на цалкам афіцыйнай сустрэчы рытарычна спытаўся ў Уга Чавэса: ці не заткнуўся б ты?
Хто параіць заткнуцца Далі Палікарпаўне Грыбаўскайце?