Валавы ўнутраны прадукт Беларусі застудзень-жнівень узрос на 9,1% адносна аналагічнага леташняга перыяду і склаў 155,1 трлн. рублёў, паведамілапрэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Гэтая дынаміка вышэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. У адпаведнасці з прагнозам
Вытворчасць прамысловай прадукцыі за восем месяцаў узрасла на 11% і склала 174,6 трлн. рублёў (гадавы прагноз росту — 9–9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 16,9%, што вышэй за гадавы прагнозны паказчык (12–13%).
Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый узрос на 0,5% (прагноз на год — рост на 7–8%), пры гэтым у сельгасарганізацыях вытворчасць павялічылася на 1,1%.
Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 18,9% (гадавы прагноз 16–17%). Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 168,9 тыс. кв. метраў жылля (на 14,2% менш за леташні паказчык).
Аб’ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 8,8%, рознічны тавараабарот — на 13,1%.
Спажывецкія цэны ўзраслі ў жніўні 2011 года на 8,9% да ліпеня і на 53,6% да снежня 2010 года. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў жніўні да ліпеня павысіліся на 6%, да снежня 2010 года — на 67%.