Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы.

«Мы зноў сталі сведкамі таго, як беларускі рэжым выкарыстоўвае мноства рэпрэсіўных інструментаў для падаўлення актыўнасці дэмакратычных сіл: напрыклад, прэвентыўныя арышты, затрыманні журналістаў, блакаванне інтэрнэту і выкарыстанне слязістага газу», — адзначаецца ў заяве.

Як адзначае МЗС Польшчы, беларускае грамадства «ўсё больш і больш выступае за перамены». У заяве падкрэсліваецца, што мірныя пратэсты «немагчыма бясконца душыць збіваннямі і арыштамі». «Немагчыма забараніць незалежным СМІ асвятляць іх. І асуджэнне журналіста Ігара Банцара на 10 сутак пацвярджае, што ўлады баяцца свабоды слова», — гаворыцца ў дакуменце.

«Мы выказваем нашу павагу адвазе тых беларусаў, якія адстойваюць сваё права жыць свабоднымі, — гаворыцца ў заяве. — Мы зноў заклікаем улады вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і ўсіх тых, хто быў затрыманы пасля падзей 19 снежня 2010 года, а таксама да дыялогу з апазіцыяй — для выгады Беларусі і беларусаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?