У Беларусі павялічаны кошт акцызных марак на алкагольную і тытунёвую прадукцыю. Дадзенае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Мінэканомікі N98.
Паводле пастановы,
кошт акцызнай маркі для маркіроўкі алкагольных напояў павялічаны на 70 рублёў (на 70%) і цяпер складае 170 рублёў, а маркіроўка тыітунёвых вырабаў цяпер каштуе 70 рублёў замест 40 рублёў (рост — 75%).
Як растлумачылі ў Мінэканомікі, «неабходнасць перагляду цаны абумоўлена істотнай зменай выдаткаў на яе вытворчасць».
Пастанова набыла моц 3 ліпеня.
0
0
0
0
0
0