Ніякіх баскавых, кіркоравых і біланаў у эфіры «MTV у Беларусі» больш не будзе. У хуткім часе гледачы Беларусі ўбачаць арыгінальную версію музычнага канала — MTV Europe.
Змены ўжо пачаліся: у ноч з нядзелі на панядзелак месца MTV Расія ў эфіры занялі тэлеканалы сямейства MTV Networks.
Цяпер вялікая частка беларускіх гледачоў глядзіць VH1 — папулярны ў Еўропе тэлеканал для меламанаў са сфармаванымі густамі. У яго праграме — кампазіцыі, якія ўваходзілі ў сусветныя
«На дадзены момант адбылася рэструктурызацыя тэрыторыі, і цяпер мы адносімся не да Расіі, а да Еўропы, — паведаміла
Так што цяпер беларусы змогуць першымі ўбачыць новыя кліпы зорак сусветнагашоу-бізнэсу , жывыя трансляцыі канцэртаў артыстаў, а таксама падрабязныя інтэрв’ю з імі. Кліпаў расійскіх выканаўцаў у эфіры, зразумела, не будзе.
«А што мы страчваем? Расійская эстрада ёсць на іншых тэлеканалах. MTV Europe — больш актуальны прадукт, больш якасны. Думаю, мы можам разлічваць на рост рэйтынгу: спачатку гледачам будзе проста цікава паглядзець, што гэта такое, а потым спадабаецца. Думаю, змены ў эфіры прывядуць таксама да росту глядацкай аўдыторыі: мэтавы глядач MTV, па дадзеных Gallup, — моладзь ад 12 да 36 гадоў, а тэлеканал VH1 дапаможа нам „зачапіць“ старэйшых гледачоў», — тлумачыць Юлія Юрчанка.
Акрамя галоўнага сусветнага музычнага брэнду, MTV Networks у найбліжэйшай будучыні прадставіць нашаму гледачу найлепшыя тэлеканалы з сямейства MTV: VH1 Classic, MTV Rocks, MTV Hits, MTV Dance, а таксама дзіцячыя NICKELODEON і NICK JR. У кожнага з іх свой акрэслены фармат, арыгінальная канцэпцыя і ўнікальны кантэнт.