Уфімскі завод каўбасных вырабаў зрабіў памылку друку ў башкірскай назве аднаго з найменняў сваёй прадукцыі,

і ў выніку на прылаўкі горада трапіла каўбаса пад назвай «Вараныя дзеці».

На этыкетцы дзіцячай каўбасы «Ням-ням» павінна было быць напісана «Балалар осон бешерелген», што з башкірскай перакладаецца як «вараная для дзяцей». Вытворцы прапусцілі слова «осон», і атрымалася «Балалар бешерелген», што даслоўна перакладаецца ні многа ні мала як «вараныя дзеці».

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0