Больш за сто чалавек выказалі жаданне стаць вядучымі дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2010», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

Такая колькасць заявак паступіла на адрас тэлекампаніі, якая арганізуе кастынг. Сярэдні ўзрост маладых людзей, якія адправілі свае анкеты для ўдзелу ў шоу, што пройдзе ў спарткомплексе «Мінск-Арэна» 20 лістапада, — ад 18 да 30 гадоў.

Цікавасць да кастынгу праявілі ў асноўным студэнты і школьнікі старшых класаў з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы — і не толькі з Беларусі. Анкеты даслалі маладыя людзі, якія зараз вучацца, жывуць або праводзяць летні адпачынак за мяжой.

Таксама ў кастынгу актыўна бралі ўдзел мадэльныя агенцтвы, якія даслалі анкеты сваіх прэтэндэнтаў, а таксама беларускія выканаўцы Вольга Барабаншчыкава, Вольга Сацюк, Ксенія Сітнік, Ганна Малібога і інш.

Кандыдаты на ролю вядучых папулярнага конкурсу павінны былі прадэманстраваць не толькі выдатнае веданне англійскай або французскай моў, але і ўменне трымацца на сцэне, працаваць у кадры і шмат імправізаваць. Імя вядучага — або вядучых — дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2010» стане вядомае восенню, калі экспертная група Белтэлерадыёкампаніі вывучыць відэазапісы ўсіх прэтэндэнтаў і выбера лепшага. Не выключана, што некаторыя ўдзельнікі кастынгу будуць запрошаныя для працы ў праекце ў якасці перакладчыкаў, менеджэраў і валанцёраў.

У міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010», які пройдзе ў Мінску 20 лістапада, возьмуць удзел маладыя выканаўцы ад 10 да 15 гадоў з 14 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?