У Віцебскай вобласьці з-за пагрозы пажараў лясы масава закрываюцца ад наведнікаў

Пра гэта БелТА паведаміў в. а. начальніка аддзела аховы і абароны лесу, паляваньня і паляўнічага турызму Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднаньня Аляксей Шапашнікаў.

На сёньняшні дзень у сувязі з высокай пажаранебясьпечнай сытуацыяй ўведзеная забарона на наведваньне лясоў у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім і Полацкім раёнах. Такое ж рашэньне рыхтуецца і ў Шумілінскім, Ушацкім, Талачынскім, Сеньненскім, Аршанскім, Лепельскім раёнах. Плянуецца, што яно будзе прынятае на працягу бліжэйшых дзён.

У цэлым сытуацыя з ляснымі пажарамі ў цяперашні час застаецца падкантрольнай, хоць па паўночным захадзе вобласьці адзначаецца сярэдняя пажаранебясьпечнасьць, а па паўднёва-ўсходніх рэгіёнах – высокая.

Усяго з пачатку вясенне-летняга сэзону ў Віцебскай вобласьці адбыўся 21 лясны пажар на плошчы 15 га, пры гэтым дзевяць з іх здарыліся за мінулыя тры дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?