Адвакат сям’і Бадры Патаркацышвілі Лаша Біркая паведаміў, што Гібралтарскі суд вынес рашэнне, паводле якога ўсе актывы нябожчыка бізнесмена належаць сям’і.

Цяпер сям’я нябожчыка можа распараджацца спадчынай, на якую таксама прэтэндаваў грамадзянін ЗША Джозэф Кей.

«Гібралтарскі суд адназначна устанавіў, што Кею нічога не належыць у актывах Патаркацышвілі, у тым ліку і ў Грузіі», — кажа Біркая.

Паводле словаў адваката, Кею забаронена ў будучыні рабіць якія‑небудзь юрыдычныя дзеянні па актывах і на яго таксама ўскладзены аплата ўсіх судовых выдаткаў.

Пасля смерці Патаркацышвілі Кей прадставіў дакументы, падпісаныя нябожчыкам, што менавіта ён з’яўляецца распарадчыкам ўсёй маёмасці, якая два гады таму ацэньвалася ў $12 мільярдаў. Сям’я Патаркацышвілі сцвярджала, што гэтыя дакументы Кей падрабіў.

Адвакатам Кея, нагадаем, быў небезвядомы Эмануіл Зэльцэр,

што потым быў арыштаваны ў Мінску (12 сакавіка 2008 года) і правёў у беларускай турме 15 месяцаў.

Зэльцэр тады і прадаставіў тэстамент, у якім сцвярджалася, што распараджацца маёмасцю Патаркацышвілі мае Кей. Удава Патаркацышвілі заявіла, што тэстамент падроблены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?