КУП «Мінскі метрапалітэн» вырашыла зрабіць тэст аўтамату выдачы жэтонаў (АВЖ).
Пра гэта паведаміў начальнік службы руху метро Рыгор Якімкаў.
«Эксперымент праходзіць на станцыі «Пушкінская». Тут паставілі аўтамат.
Ён мае дэтэктар — прыймовую прыладу, якая выдае жэтоны на унесеную пасажырам суму»,— распавёў суразмоўца.
Новы электронны касір не належыць метро. Яго ўстанавіла прыватная фірма, якая прапануе сталічнай падземцы такія прылады.
«Канчатковае рашэнне пра ўстаноўку аўтаматаў на ўсіх станцыях метро будзе прымацца пазней
з улікам іх запатрабаванасці ў пасажыраў і мэтазгоднасці», — дадаў Рыгор Якімкаў.
Аўтаматы для выдачы жэтона дзейнічаюць на станцыях метро ў многіх гарадах СНД. У кіеўскім метро, напрыклад, устаноўлена каля сотні АВЖ.
0
0
0
0
0
0