Прэзідэнт Інданезіі Сусіла Бамбанг Юдаёна выпусціў трэці па ліку альбом поп‑музыкі.
У кружэлцы пад назвай «Я упэўнены, у мяне атрымаецца», якая з'явілася ў нядзелю, сам Юдаёна не спявае, як раней. Цяпер ягоныя песні выконваюць вядомыя інданезійскія поп‑спевакі.
Атрыманыя ад продажу альбома грошы, для якога Юдаёна напісаў дзевяць рамантычных балад, пойдуць на дабрачыннасць.
0
0
0
0
0
0