Чыноўнікі ў Чашніках пагадзіліся дадаць беларускую мову на вулічныя паказальнікі.

Пра гэта распавялі актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная. Яны разаслалі звароты ў выканкамы па ўсёй краіне з прапановай дадаць беларускую мову на шыльды, паведамляе Радыё Свабода.

Станоўчы адказ быў атрыманы ад намесніка старшыні Чашніцкага райвыканкама, піша Случак у фэйсбуку.

Фота: старонка Ігара Случака ў фэйсбуку

Фота: старонка Ігара Случака ў фэйсбуку

У адказе чыноўніка гаворыцца, што да 1 мая 2024 года на вуліцах замест расейскамоўных паказальнікаў з'явяцца двухмоўныя. Беларускамоўныя шыльды мяняць не будуць.

Цяпер актывісты чакаюць адказу ад іншых выканкамаў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0