Standard Missile-3 (SM-3)

Запуск ракеты SM-3. Фота: афіцыйны сайт кампаніі-вытворцы Raytheon

Ракетамі SM-3 абсталяваныя эсмінцы ВМС ЗША Arleigh Burke і Carney, якія на момант атакі знаходзіліся ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Як паведамляецца, для перахопу было выпушчана ад чатырох да сямі ракет.

Для адсочвання і навядзення SM-3 выкарыстоўваецца сістэма AEGIS (Aegis combat system), якая складаецца з трох элементаў і спалучае ў сабе магчымасці навядзення, выяўлення і кіравання агнём. Асновай з'яўляецца шматфункцыянальная трохкаардынатная РЛС SPY-1D. Акрамя гэтага, сістэма можа прымаць і апрацоўваць інфармацыю з датчыкаў іншых караблёў і лятальных апаратаў.

Выявіўшы цэль, радар SPY-1 бесперапынна адсочвае яе, перадаючы даныя сістэме AEGIS, якая выпрацоўвае агнявое рашэнне і дае каманду на запуск ракеты. Супрацьракета запускаецца з ячэйкі з дапамогай цвёрдапаліўнага стартавага паскаральніка.

Адразу ж пасля выхаду ракета ўсталёўвае двухбаковы канал лічбавай сувязі з караблём-носьбітам і бесперапынна атрымлівае ад яго папраўкі па курсе. Бягучае становішча супрацьракеты вызначаецца з высокай дакладнасцю пры дапамозе сістэмы GPS. Дзякуючы трохступеннаму носьбіту SM-3 выводзіцца на вышыню да 250 км. Хуткасць жа збліжэння з цэллю дасягае звыш 10 км за секунду.

сбитая иранская баллистическая ракета на берегу Мертвого моря downed Iranian ballistic missile on the shores of the Dead Sea збітая іранская балістычная ракета на беразе Мёртвага мора

Збітая іранская балістычная ракета на беразе Мёртвага мора. Фота: nexta_tv / X (Twitter)

Як паведамляецца, караблі ВМС ЗША з ракетамі SM-3 размешчаныя ля берагоў Еўропы ў рамках Сістэмы супрацьпаветранай абароны НАТА. Яны забяспечваюць адзіны «больш высокі ўзровень» абароны кантынента ад усё большай пагрозы балістычных ракет у рамках так званага Еўрапейскага адаптыўнага падыходу да супрацьракетнай абароны. Таксама ракеты размешчаныя на сухапутнай базе ў Румыніі. У найбліжэйшай будучыні плануецца іх пастаўка ў Польшчу.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Брытаніі не выключае перадачы Кіеву лазернай зброі

Для выяўлення тэрарыстаў у Газе і ўдарах па іх Ізраіль выкарыстоўваў базу даных на аснове штучнага інтэлекту?

У ЗША з'явіўся першы біяметрычны «разумны» пісталет. З яго стрэліць не кожны

Клас
59
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
7