Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Падчас візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкай Сурвілай — знакавай фігурай для беларускай палітыкі. Спадарыня Івонка — не толькі старшыня Рады БНР, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Дзякуючы працы фонда, які яна ачольвала, на аварыю на Чарнобыльскай АЭС звярнула ўвагу сусветная супольнасць, пасля чаго на ліквідацыю наступстваў катастрофы былі скіраваныя вялікія сродкі.

Менавіта спадарыня Івонка займалася арганізацыяй лячэння і рэабілітацыі беларускіх дзяцей за мяжой. 

Падчас цёплай сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, а таксама — актуальныя пытанні беларускай дыяспары. Акрамя гэтага,ішла размова пра сумесную працу Рады БНР і Аб'яднанага пераходнага кабінета. 

Фота: ОСЦ

Фота: ОСЦ

«Я ўдзячная спадарыні Івонцы за працу, якая заўсёды была накіравана на абарону інтарэсаў беларусаў, ахову нашай ідэнтычнасці. Менавіта таму я ўзнагародзіла спадарыню Івонку Крыжам Адраджэння Беларусі — першай такой узнагародай, распрацаванай Геральдычнай радай», — адзначыла Ціханоўская.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь #политика #светланатихановская #тихановская #ціханоўская #беларускаямова #пабеларуску #жывебеларусь ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Чытайце таксама:

Як выглядаюць узнагароды для новай Беларусі ФОТА

«Маё сэрца — з народам Ізраіля». Ціханоўская асудзіла начную атаку Ірана

Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца 1863 года

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Кіпра

Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі — крэсла на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2